Bierusi, cosa dirai al riguardo?

https://i.redd.it/kuy35uw3xfof1.png

di Fantastic-Pass-4724

3 commenti

  1. Minskdhaka on

    Я скажу, што калі б Л. быў прэзыдэнтам Украіны, там бы была дзяржава пад моцным расейскім уплывам. Расея лічылася бы сябром No. 1 Украіны. Украіна была бы членам АДКБ ды ЭўрАзЭС. Пра ЭЗ Украіна магла бы забыць. Затое хутчэй за ўсё не было бы вайны, бо яна бы Расеі была непатрэбнаю. Крым, Данбас і г.д. заставаліся бы пад украінскім кантролем.

    Украінская мова разам з украінскаю культураю былі б у заняпадзе. Украінскаю моваю бы карыстаўся меншы адсотак насельніцтва, чым у савецкія часы.

    Эканоміка хутчэй за ўсё была бы ў лепшым стане, чым зараз. Зараз Расея 64-я ў сьвеце ва Індэксе разьвіцьця чалавека Праграмы разьвіцьця ААН, Беларусь 65-я, а Ўкраіна 87-я. Умоўная лукашэнкаўская Ўкраіна хутчэй за ўсё была бы, як сёньняшняя лукашэнкаўская Беларусь у гэтым пляне таксама.

    Карацей, былі бы свае плюсы (адсутнасьць вайны, захаваньне тэрыторыі, добры эканамічны стан у параўнаньні з тым, што ёсьць там сёньня), але й мінусы (дыктатура, эканамічная адсталасьць у параўнаньні, скажам, з Польшчаю, аслабленьне мясцовай культуры, візавы рэжым з ЭЗ і адсутнасьць магчымасьці туды ўступіць і г.д.).

Leave A Reply